dec1f927

Бабареко Адам - Як Красназорцы Зямлi Сцуралiся (На Белорусском Языке)



Адам Бабарэка
Як красназорцы зямлi сцуралiся
- Чакайце бо, вось мне набегла на памяць! Вы ўсё жалiцеся на долю: "Мусiць
доля наша такая. I цяпер праўды няма. Казалi: зямлi будзе ўсiм удосталь.
Казалi: усе будуць роўнымi, а дзе ж яно ўсё гэта? Палёгкi нiякай няма. Лiхая
наша доля..." А вы?.. Але, пэўна, вы не ведалi Мiхаля Старога з Красназорак,
што за балотам, за галамi. Памёр i не дачакаўся таго часу, пра якi ён, бывала,
любiў часта казаць: "Эх, прыйдзе час, - але я ўжо, мусiць, не прычакаю, -
прыйдзе i ўсiх параўнае. Усе будуць роўна гараваць, будуць роўна i панаваць. I
мужыкi самi сцураюцца сваёй зямлi, сваёй уласнасцi. От успомнiце некалi маё
слова. Сабакам назавеце, калi будзе няпраўда". Дык але ж, на лiха яму, i
праўда. Гэтак сталася ў тых жа Красназорках. Я сам на свае вочы бачыў, на свае
вушы чуў. Каб хто казаў - не паверыў бы, а то сам. Дык ось слухайце, раскажу
вам, як гэта сталася, дык мо i нам льга будзе што пераняць.
Неяк гэтым летам жонка прыстала: паедзь i паедзь у Прыдолле. "Аднак
ухадзiлiся з сенам, а там мо паможаш нашым, ды што i дастанеш". Падумаў я,
падумаў - i хлеб выходзiць, а дзе яго так скора варвеш, i адзетку няма, -
запрог каня i паехаў. А ехаць у Прыдолле трэба праз Красназоркi.
Даўно я ўжо праз iх не ехаў. А была гэта звычайная вёсачка, ну двароў мо з
сорак.
Будынкi, быццам апенькi, каля пня-цэркаўкi паскучвалiся-паскручвалiся.
Пасярэдзiне - вулiца. Сям-там, як тыя тычкi цi пужалы на агародах, тарчалi
старэнькiя бярэзiны ды кляны. Як буслы на адной назе, гуськом, пазiраючы ўнiз
вочапамi, папрытульвалiся "бабы" з "жураўлямi" i нудна скрыгiталi, п'ючы
ранiцою ваду са студняў. Абгароджвалi вёску вузкiя стужкi палеткаў i
сенажацяў. З аднаго боку, ушчапiўшы на шыю пацеркi-праслы, пластом разлягаўся
выган - мiска з паўбiватаю, перамешанаю травою-кашкаю. Штодзень тут таўклося -
збiралася - гаўяда. Дык я кажу, звычайныя былi Красназоркi, як i наша вёска.
Я гэта еду сабе, напоркваю свайго цюхцяя гнядога ды паглядаю наабапал
дарогi - любуюся на збажынку людскую. А дзень быў лагодны.
От як цяпер памятаю, сонейка сабе песцiцца, палыскаецца ў белых,
пухленькiх аладках-воблачках. Паветра над палеткамi калышацца, гойдаецца, i
здаецца, быццам за вушы падцягвае жытнiя калосiкi на шнурочках, што звязваюць
сiне-смуглыя намiткi лясоў i краскi - рассыпаныя каралi лугоў. Еду i сам сабе
думаю: "Добрае жытца, а i ярына паказвае на ўраджай. Добра, у каго многа
зямелькi, а вот мне i прырэзку далi, i то не ведаю - цi стане на той год
свайго. Жытцо маё нешта хiбiла. Але i як яму не хiбiць - без гною. А яго ж i
не збярэш шмат з гэтага вось цюхцяя ды з аднае кароўкi. Ды якi i ёсць, дык
хаця б на сваё, а прыдатак... цi будзе шчэ мой..." Так сабе раздумлiваю, не
ўгледзеў, калi i ў Красназоркi прыехаў, а гэта ж такi ў аб'езд балота, дык
мусiць вёрст з пятнаццаць будзе.
Аб'ехаў я гэта - i што за лiха, няўжо мой гняды дзе звярнуў у Другую
дарогу - не пазнаю Красназорак, дый годзе. Гэтак адмянiлiся з таго часу, як я
колiсь праз iх праязджаў. Нават аж папытаўся, бо кажуць жа: "Хто пытае, той не
блудзiць". Кажуць: Красназоркi.
- А-а, адмянiлiся, - падзiвiўся я.
Шмат новых будынкаў паабапал шырокай вулiцы, як яблычкi зiхацяць. Хораша
так гэта паабгароджваны новымi частаколамi, а то i дошчачкамi. За хатамi
вiдаць садзiкi пазасаджваны. Так вось i трапечуць сваiмi лiсточкамi, нiбы ўжо
вучацца прыманьваць да сябе ў спёку-гарачыню. Не вiдаць штось i цэркаўкi. А
дзе, як мне памятаецца, быў выган - здаля



Назад